среда, 3 декабря 2014 г.

Г.Сенкевіч QUO VADIS? Раздзел І (пераклад цалкам 2002-2006 гг.)


Пятроній прачнуўся толькі каля апоўдня і, як звычайна, вельмі стомлены. Учора ён быў у Нярона на піраванні, якое працягвалася да позняй ночы. Ад пэўнага моманту здароўе яго пачало псавацца. Ен сам казаў, што не першы ранак прачынаецца нібыта здранцвелы і не можа сабраць думкі ў адно. Але ранішняе купанне і стараннае расціранне цела нанятымі спецыяльна дзеля гэтага нявольнікамі паступова прыспешвалі зварот яго лянівай крыві, прабуджалі яго, прыводзілі ў сябе, вярталі яму сілы, таксама як з элеатэзіума, з апошняга купальнага пакоя, ен выходзіў як быццам уваскрашоны, з бліскучымі ад досціпу і весялосці вачыма, памаладзелы, поўны жыцця, вытанчаны і такі недасяжны, што сам Оtho не мог бы з ім параўнацца – сапраўдны, як яго называлі, arbiter elegantarium.
У публічных лазнях ен бываў рэдка. Хіба толькі калі надараўся які-небудзь знакаміты рытар, пра якога гаварылі ў горадзе, ці калі ў эфебіях праходзілі выключна займальныя спаборніцтвы. Зрэшты былі ў яго інсулі ўласныя купальні, якія стварыў знакаміты паплечнік Северуса, Цэлер, пашырыў, перабудаваў і ўладкаваў усе з такім надзвычайным густам, што сам Неро прызнаваў іх лепшымі, чым цэзарыянскія, хаця тыя і былі шырэйшыя і створаныя з непараўнальна большай раскошай.
Пасля гэтага піравання, на якім, знудзіўшыся ад блазнавання Ватунія, Пятроній удзельнічаў разам з Няронам, Луканам і Сенэкам у дыятрыбе: ці есць у жанчыны душа, ен падняўся позна і прымаў, як звычайна, ванны. Два вялізныя балнеатары паклалі яго на кіпарысавай менсе, пакрытай бялюткім егіпецкім бысам.  І далоньмі, якія яны апускалі ў духмяны алей, пачалі націраць яго прыгожа складзенае цела – затое ён чакаў з заплюшчанымі вачыма, пакуль цяпло масці і цяпло іх рук перацячэ ў яго і прагоніць стому. Толькі праз пэўны час ен азваўся і, расплюшчыўшы вочы, пачаў распытваць пра надвор’е, а потым пра гемы, якія ювелір Ідомен абяцаў даслаць яму сення на агляд. Аказалася, што надвор’е добрае, таму што напоўнена легкім павевам з Албанскіх гор, і што гемы не прыйшлі.
Пятроній зноў прыплюшчыў вочы і аддаў загад, каб яго перанеслі да тэпідарыума, калі з-за заслоны выхіліўся  наменклатар і абвясціў, што малады Марк Вініцый, які толькі прыбыў з Малой Азіі, прыйшоў яго наведаць.
Пятроній загадаў запрасіць госця у тэпідарыум, куды перабраўся і сам.  Вініцый быў сынам яго старэйшай сястры, якая раней выйшла замуж за Марка Вініцыя, консульскую асобу з часоў Тыберыя. Юнак служыў зараз пад Карбулонам супраць партаў і пасля заканчэння вайны вяртаўся ў горад. Пятроній ставіўся да яго з прыхільнасцю, мяжуючай з прыязнасцю, бо Марк быў прыгожым юнаком атлетычнага целаскладу і разам з тым мог захоўваць пэўную эстэтычную меру у сапсаванасці, што Пятроній цаніў больш, чым што іншае.
-- Прывітанне, Пятроній! – казаў малады чалавек, уваходзячы спружыністым крокам да тэпідарыума – няхай усе багі адораць цябе здароўем, а менавіта, Асклепій і Кіпрыда, бо пад іх падвойнай апекай нічога благога не можа здарыцца.
-- Вітаю цябе ў Рыме, і няхай адпачынак пасля вайны будзе табе салодкім – адказаў Пятроній, выцягваючы руку між складак мяккай карбасавай тканіны, якой быў абвернуты. Што чуваць у Арменіі і ці, бавячыся ў Азіі, не зачапіўся за Абісінію?
         Пятроній некалі правіў Абісініяй і, што добра, правіў энергічна і справядліва. Гэта стварала дзіўную супярэчнасць з характарам чалавека, знакамітага сваей жанкападобнасцю і любоўю да раскошы. Таму ен любіў узгадваць пра тыя часы, бо яны сведчылі пра тое, кім і якім ен мог і ўмеў быць, калі тое было патрэбна.
-- Надарылася мне быць у Іракліі – адказаў Вініцый. – паслаў мяне туды Карбула з загадам дастаць сілкаванне.
- Ах, Іраклія! Ведаў я там адну дзяўчыну з Калхіды, за якую аддаў бы усіх тутэйшых развядзенак, не выключаючы Папеі. Але гэта даўнія падзеі. Кажы лепш, што чуваць ад партыйскай сцяны. Насамрэч, мне надакучылі ўсе гэтыя тырыдаты, тыгранезы і ўсе гэтае варварства, якое, як сцвярджае малады Арулянус, у сябе дома ходзіць на карачках, і толькі ў адносінах да нас прыкідваецца людзьмі. Але зараз пра іх шмат гаворыцца ў Рыме, хаця б таму што небяспечна гаварыць аб чым-небудзь іншым.
- Гэта вайна ідзе блага і, каб не Карбула, мы б яе прайгралі.
-        Карбула! Дзеля Вакха!Гэта сапраўдны бажок вайны, сапраўдны Марс: вялікі начэльнік, і разам з тым запальчывы, упэўнены і дурны. Я люблю яго хаця б за тое, што Неро яго баіцца.
-        Карбула не дурны чалавек
-        Можа, ты і маеш рацыю, а зрэшты - усе адно. Дурнота, як кажа Пірон, нічым не горшая за мудрасць і нічым не адрозніваецца ад яе. Вініцый пачаў распавядаць пра вайну, але калі Пятроній прыплюшчыў павекі, малады чалавек, бачачы яго стомлены  і крыху схуднелы твар, змяніў прадмет размовы і пачаў распытваць яго з пэўным клопатам пра здароўе. Пятроній расплюшчыў зноў вочы.
Здароўе! Не. Ен не адчуваў сябе здаровым. Праўда, ен не дайшоў яшчэ да таго, да чаго дайшоў малады Сісэна, які страціў пачуцці да такой ступені, што калі яго ранкам прыносілі да лазні, пытаўся : “Ці гэта я сяджу?” Але і здаровым не быў. Вініцый пажадаў яму апекі Асклепія і Кіпрыды. Але ен, Пятроній, не верыць у Асклепія. Невядома нават, чыім сынам быў гэты Асклепій, ці то Арсіноі, ці то караніды, а калі маці невядома хто, што ж тады казаць пра бацьку! Хто цяпер можа заручыцца нават за свайго ўласнага бацьку!
    Тут Пятроній засмяяўся, пасля чаго працягваў. Два гады таму я даслаў да Эпідаўра тры тузіны пашкотаў  кубак золата, але ведаеш чаму? Гэта ж я сам сабе сказаў: дапаможа ці не, але ж не пашкодзіць.  Калі людзі свету прыносяць ахвяры багам, то мяркую, што ўсе разумеюць так, як я.  Усе! За выключэннем хіба што пагоншчыкаў мулаў, якіх наймаюць падарожнікі пры Порта Капена. Акрамя Асклепія былі ў мяне справы і з асклепіядам, калі ў мінулым годзе я хварэў трохі на пухір. Адпраўлялі за мяне інкубацыю. Я ведаў, што гэта махляры, але усе роўна казаў сабе: хіба мне гэта шкодзіць? Свет стаіць на махлярстве, а жыцце – гэта зман зроку. Душа таксама – зман зроку. Трэба аднак мець столькі розуму, каб умець адрозніць раскошныя зманы зроку ад прыкрых. У маім гіпакаустум я загадваю курыць кядровым дрэвам, пасыпаным амбрам, бо аддаю перавагу ў жыцці пахам, а не смуроду. Што ж тычыцца Кіпрыды, апекі якой ты мне таксама пажадаў, дык я спазнаў яе настолькі, што коле мне ў правай назе. Але зрэшты, гэта добрая багіня. Дапускаю, што і ты таксама панясеш цяпер рана ці позна белых галубоў да яе алтара.
-        Так, сказаў Вініцый, не дасягнулі мяне стрэлы партаў, але патрапіў у мяне грот Амура. Неспадзявана, непадалеку ад гарадской брамы.
-        Дзеля белых каленяў харытак! Раскажаш мне гэта ў вольны час, – прамовіў   Пятроній.
-        Я якраз прыйшоў атрымаць ад цябе параду, - адказаў Маркус.
Але ў гэтую хвіліну ўвайшлі эпілятары, якія заняліся Пятроніем, Марк жа, скінуўшы з сябе туніку, увайшоў у ванну з летняй вадой, бо Пятроній запрасіў яго да купання.
-        Ах, я не пытаюся нават, ці есць у цябе ўзаемнасць, - прамовіў Пятроній, паглядаючы на маладое, нібы высечанае з мармуру цела Вініцыя. Калі б цябе бачыў Лісіп, ен бы аздобіў тваей статуяй у выглядзе маладога Геркулеса браму, што вядзе да Палатыну.
Юнак усміхнуўся з задавальненнем і пачаў даваць нырца ў ванне, выплескваючы пры гэтым шмат цеплай вады на мазаіку, дзе Гера просіць Сон, каб Зеўс заснуў. Пятроній глядзеў на яго задаволеным вокам мастака.
Але калі Марк скончыў купанне і аддаўся ў рукі эпілятараў, увайшоў лектар з бронзавым футлярам на поясе і скруткамі паперы ў ім.
-        Ты хочаш паслухаць? – запытаў Пятроній.
-        Калі гэта твой твор, то з ахвотай! – адказаў Вініцый, - але  калі не, дык лепш паразмаўляем. Паэты хапаюць зараз людзей па ўсіх кутках вуліц.
-        А як жа! Не пройдзеш ні каля адной з базілік, каля тэрмаў, бібліятэкі ці кнігарні, каб не ўбачыць паэта, які жэстыкулюе, як малпа. Агрыпа, калі прыехаў сюды з Усходу, прыняў іх за апантаных. Але гэта зараз такі час. Цэзар піша вершы, і ўсе ідуць па яго следу. Нельга толькі пісаць лепш, чым Цэзар, і таму я трохі пабойваюся за Лукана. Але я пішу прозу, у якой не літую ні сябе самога, ні іншых. А лектар хацеў чытаць нам  “Запавет” гэтага бедалагі Фабрыцыя Веентона.
-        Чаму бедалагі?
-        Таму што яму было загадана сыграць ролю Адысея і не вяртацца дадому ажно да новага распараджэння. Гэта адысея будзе для яго крыху лягчэй, чым для Адысея, бо яго жонка -  гэта не Пенелопа. Я не патрабую ад цябе гаварыць, што паступілі неразумна. Але тут ніхто інакш, чым з большага, не спасцігае сутнасць. Гэта досыць нудная кніга, якую я пачаў чытаць толькі тады, як аўтара выгналі. Цяпер паўсюдна чуваць : “Звадка!Звадка!” І можа быць некаторыя рэчы Веентон выдумаў, але я, ведаючы горад, нашых айцоў сенатараў і нашых жанчын, запэўніваю цябе, што ўсе гэтыя прыдумкі больш бледныя, чым рэчаіснасць.  Кожны шукае там цяпер – сябе з бояззю, іншых – з задавальненнем. У кнігарні Авірыя сто пісцоў перапісваюць кнігу пад дыктоўку – і поспех ёй забяспечаны.
-        Тваіх цемных спраў там няма?
-        Есць, але тут аўтар памыліўся, бо я і горшы, і разам з тым менш прымітыўны, чым ен мяне прадставіў. Разумееш, мы тут даўно страцілі адчуванне таго, што прыстойна, а што не, і мне самому здаецца, што ў сапраўднасці гэтай розніцы не існуе, хаця Сенэка, Музоній, і Тразея кажуць, што бачаць яе. Мне ўсе адно. Клянуся Геркулесам, я гавару, што думаю. Але я ўсё ж пераўзыходжу іх, бо ведаю, што прыгожа, а што непрыгожа, чаго , напрыклад, наш меднабароды паэт, вознік, спявак, танцор і акцер не разумее.
Шкада мне аднак Фабрыцыя. Гэта слаўны чалавек. Загубіла яго ўласнае каханне. Усе гэта падазравалі, ніхто добра не ведаў, але сам ен не мог вытрымаць і паўсюдна расказваў пад сакрэтам. Гісторыю Руфінуса чуў?
-        Не.
-        Тады пройдзем да фрыгідарыума, дзе прахалодзімся крыху, і я табе ўсе раскажу. Яны прайшлі да  фрыгідарыума, пасярэдзіне якога біў фантан з вадой, пафарбаванай у светла-ружовы колер, распаўсюджваючы пах фіялак. Там, размясціўшыся ў нішах, высланых ядвабам, яны  прахалоджваліся. Цэлую хвіліну панавала цішыня. Вініцый нейкі час глядзеў у задуменні на бронзавага фаўна, які, несучы на плячы німфу, хціва шукаў вуснамі яе вусны, пасля чаго прамовіў:
-        Гэта  слушна. Вось што ў жыцці есць найлепшае.
-        Трэба падумаць! Але ты апроч гэтага любіш вайну, якую не люблю я, або ў наметах трэскаюцца пазногці і перастаюць быць ружовымі. Зрэшты у кожнага свае замілаванне. Меднабароды любіць спевы, асабліва свае ўласныя, а стары Скаўр – сваю карынфскую вазу, якая ноччу стаіць каля яго ложа і якую ен цалуе, калі не можа заснуць. Выцалаваў ужо ей край. Скажы мне, ты не пішаш вершы?
-        Не.  Не склаў ніколі нават гекзаметра.
-        А не граеш на лютні і не спяваеш?
-        Не.
-        А калясніцай не правіш?
-        Удзельнічаў у свой час у рыстаннях у Антыохіі, але беспаспяхова.
-        Тады я за цябе спакойны. А да каго належыш на іпадроме?
-        Да зяленых.
-        Тады я поўнасцю спакойны, асабліва, што ў цябе маемасць вялікая, хаця і не такая як у Паланта ці Сенэкі. Бо бачыш, у нас цяпер добрым лічыцца пісаць вершы, спяваць пад лютню, дэкламаваць і імчаць на калясніцы ў цырку, але яшчэ больш бяспечна не пісаць вершы, не спяваць пад лютню, не дэкламаваць і не спаборнічаць у гонках. Цяпер найлепш умець захапляцца, як гэта ўсе робіць Меднабароды. Ты прыгожы юнак, таму табе толькі можа пагражаць, што Папея закахаецца ў цябе. Але яна надта дасведчаная ў гэтых справах. Кахання ў яе было зашмат яшчэ пры двух першых мужах, а пры трэцім ей хочацца чагосьці іншага. Ці ведаеш, што гэты дурны Ота кахае яе без памяці да гэтай пары. Ходзіць там па скалах Іспаніі і ўздыхае – так страціў свае даўнія звычкі і настолькі перастаў дбаць пра сябе, што на завіўку валос трэба яму цяпер па тры гадзіны штодня. Хто б чакаў гэтага ад нашага Ота.
-        Я разумею яго, - адказаў Вініцый. –Але на яго месцы я рабіў бы што-небудзь іншае.
-        Што менавіта?
-        Я ствараў бы верныя мне легіены з тамтэйшых жыхароў. Добрыя салдаты гэтыя іберыйцы.
-        Вініцый! Вініцый! Я хачу табе сказаць, што ты не быў бы здольны да гэтага. А ведаеш чаму? Такія рэчы робяць, але пра іх не гавораць, нават выпадкова. Што ж тычыцца мяне, дык я б смяяўся на яго месцы з Папеі, з Меднабародага і збіраў бы легіены, але не з іберыйцаў, а з іберыек. Што далей, дык пісаў бы эпіграмы, якіх бы нікому не чытаў,  не як гэты бедалага Руфін.
-        Ты хацеў мне расказаць яго гісторыю.
-        Я раскажу яе табе ва унктуарыуме. Але ва унктуарыуме увагу Вініцыя прыцягнула штосьці іншае, а менавіта цудоўныя нявольніцы, якія чакалі іх там Дзве з іх, негрыцянкі, падобныя да прыгожых эбенавых статуй, пачалі намашчваць іх целы далікатнымі аравійскімі алеямі, іншыя, хуткія ў прычэсванні фрыгіянкі, трымалі ў руках, мяккіх і гнуткіх, як змеі, паліраваныя сталевыя люстры і грэбні, дзве ж, падобныя да багінь дзяўчаты-грачанкі з вострава  Коса, вестыплікі, чакалі хвіліну скульптурнага выкладання складак на тогах абодвух мужчын.
-        Клянуся Зеўсам хмаразборцам! – сказаў Марк Вініцый, - які тут у цябе адбор!
-        Лепш адбор, чым колькасць, - адказаў Пятроній. Уся мая фамілія ў Рыме не перавышае чатырохсот асоб і мяркую, што для асабістай прыслугі хіба толькі дарабкевічам патрабуецца большая колькасць людзей.
-        Прыгажэйшых цел няма нават у Меднабародага, - прамовіў, раздзімаючы ноздры Вініцый.
На што Пятроній адказаў з пэўнай прыязнай нядбаласцю:
_ Ты мой сваяк, і я не такі чэрствы чалавек, як Бас, і не такі педант, як Аўл Плаўцій.
Але Вініцый, пачуўшы гэта апошняе імя, забыўся на хвіліну пра дзяўчат з Коса і, узняўшы галаву, спытаў:
-        Адкуль прыйшоў табе да галавы Аўл Плаўцій? Ці ведаеш ты, што я, пакалечыўшы руку каля горада, правеў колькі дзен ў яго доме. Сталася так, што Плаўцій пад’ехахаў да мяне, і бачачы, што мне балюча, забраў мяне да сябе, дзе яго нявольнік, лекар Мірыен, паставіў мяне на ногі. Менавіта пра гэта я і хацеў з табой пагаварыць.
-        Чаго гэта раптам? Ці не закахаўся ты часам у Пампонію? У такім выпадку мне цябе шкада: яна немаладая і дабрачынная. Не магу сабе ўявіць горшага спалучэння. Бр-р!
-        Не ў Пампонію, адказаў Вініцый.
-        А ў каго?
-        Каб я сам ведаў, у каго? Але я не ведаю нават добра якое яе імя: Лігія ці Каліна? Дома называюць яе Лігія, бо паходзіць з народу лігаў, але мае і свае варварскае імя – Каліна. Дзіўны дом у гэтага Плаўція: людна ў ім, а ціха, як у гаях Сублаквея. Жывучы там дзесяць дзен, я не ведаў, што ў ім есць багіня. Але аднаго разу на світанні, я ўбачыў, як яна купалася ў паркавым фантане. І прысягаю табе пенай, з якой паўстала Афрадыта, што промні сонца праходзілі наскрозь праз яе цела. Я думаў, што калі сонца ўзыйдзе, яна растворыцца ў святле, як раствараецца ранішняя зорка. З той пары я бачыў яе два разы, і не ведаю цяпер ні спакою, ні іншых жаданняў, не хачу ведаць, што можа мне даць горад, не хачу жанчын, не хачу ні золата, ані  карынфскай медзі, ні бурштыну, ані перлаў, ані віна, ні баляванняў, жадаю толькі Лігію. Кажу табе шчыра, Пятроній, што сумую па ей, як сумаваў той Сон, што выкананы на мазаіцы твайго тэпідарыума, па Пасіфеі, сумую ўдзень і ўночы.
-        Калі гэта рабыня, то выкупі яе.
-        Яна не нявольніца
-        Хто ж яна? Плаўцій яе вызваліў?
-        Яна ніколі не была нявольніцай і не магла быць вызваленай.
-        Тады хто ж яна?
-        Не ведаю: ці каралеўская дачка, ці штосьці гэткага кшталту.
-        Ты мяне інтрыгуеш, Вініцый!
-        Але ж, калі захочаш мяне паслухаць,  я у той жа момант здаволю тваю цікаўнасць. Гісторыя не вельмі доўгая. Ты можа быць асабіста ведаў  Ванія, цара свебаў, які, выгнаны з краіны, доўгі час адседжваўся тут, у Рыме, і нават праславіўся ўдалай гульней у косці і шанцаваннем. Цэзар Друз узвеў яго зноў на трон. Ваній, які па сутнасці сваей быў складаным чалавекам, правіў спачатку добра і войны праводзіў паспяхова, аднак пазней пачацў лупіць скуру не толькі з суседзяў, але і з уласных свебаў. У гэты час  Вангіен і Сіда – два яго пляменнікі, сыны Вібілія, караля гермундураў, вырашылі змусіць яго ізноў паехаць у Рым – паспрабаваць шчасця ў гульні.
-        Памятаю, гэта было пры Клаўдзіі, нядаўна.
-        Так. Выбухнула вайна. Ваній паклікаў на дапамогу Язігаў, яго мілыя пляменнікі – лігійцаў, якія пачуўшы пра багацце Ванія і звабленыя надзеяй пажывіцца, прыбылі ў такой колькасці, што сам цэзар Клаўдзій пачаў непакоіцца пра парадак на мяжы. Клаўдзій не хацеў умешвацца ў войны варвараў, аднак напісаў да Атэлія Гістра, што ўзначальваў наддунайскі легіен, каб той звярнуў пільную ўвагу на ход вайны і не дазволіў засмуціць наш спакой. Гістр захацеў у гэты час  ад лігійцаў, каб тыя прысягнулі, што не пераступяць мяжы. На гэта лігійцы не толькі згадзіліся, але і далі заложнікаў, сярод якіх знаходзіліся жонка і дачка іх правіцеля. Табе пэўна вядома, што варвары выходзяць на вайну з жонкамі і дзецьмі. Вось мая Лігія і есць дачка таго правіцеля.
-        Адкуль ты ўсе гэта ведаеш?
-        Мне гэта расказваў сам Аўл Плаўцій. Лігійцы не перайшлі мяжы, але варвары налятаюць, як бура, і таксама сыходзяць. Так зніклі і лігійцы, разам з рагамі тураў на іх галовах. Перабілі свебаў і язігаў, але быў забіты іх цар, пасля чаго яны адступілі з нажывай, а заложніцы засталіся ў руках Гістра. Маці ў хуткім часе памерла, дзіця ж Гістр, не ведаючы, што з ім рабіць, адаслаў да правіцеля усей Германіі, Пампонія. Той пасля заканчэння вайны з хатамі вярнуўся ў Рым, дзе Клаўдзій, як ты ведаеш, дазволіў яму трыумфальнае шэсце. Дзяўчына ішла тым часам за возам пераможцы, але пасля скончанай урачыстасці, паколькі заложніцу нельга было лічыць палонніцай, то і Пампоній не ведаў, што з ей рабіць, ды нарэшце аддаў яе сваей сястры, Пампоніі Грэцыне, жонцы Плаўція. У гэтым доме, дзе ўсе, пачынаючы ад гаспадароў і да іх хатніх птушак дабрачыннае, яна і стала дзяўчынай, такой цнатлівай, як самаГрэцына, і такой прыгожай, што нават  Папея выглядала б побач з ей як восеньская фіга каля яблыка Гесперыд.
-        І што?
-        І паўтараю табе, што ад хвіліны, калі я бачыў, як промні праціналі яе цела каля фантана, я закахаўся без памяці.
-        Няўжо яна такая празрыстая, як мядуза ці маладая сардзінка?
-        Не жартуй, Пятроній, а калі цябе бянтэжыць свабода, з якой я гавару пра свае захапленне, дык ведай, што празрыстая тканіна часта пакрывае глыбокія раны. Мушу табе расказаць, што вяртаючыся з Азіі, я пераспаў адну ноч у храме Мопса, каб прысніць прадказальны сон. І ўва сне з’явіўся перада мной сам Мопс і прамовіў, што ў жыцці маім настане вялікая перамена праз каханне.
-        Я чуў, як Пліній гаварыў, што не верыць у багоў, але верыць у сны і, можа быць, ен мае рацыю. Мае жарты не перашкаджаюць мне таксама думаць часам, што сапраўды есць толькі адно баство, адвечнае, ўсемагутнае, творчае, - Венера, што ўсе нарадзіла. Яна яднае душы, яднае целы і рэчы. Эрас выклікаў свет з хаасу. Ці добра ен зрабіў, гэта іншая справа, але калі так і есць, мы павінны прызнаць яго магутнасць, хаця мы можам яе і не бласлаўляць.
-        Ах, Пятроній, на свеце хутчэй пачуеш філасафаванне, чым добрую параду.
-        Скажы мне, чаго ты хочаш?
-        Я хачу, каб у мяне была Лігія! Хачу, каб гэтыя мае рукі, якія абдымаюць цяпер толькі паветра, маглі абняць і прыціснуць яе да грудзей. Я хачу дыхаць яе дыханнем. Калі б яна была нявольніцай, я даў бы за яе Аўлу сто дзяўчат з нагамі, пабеленымі вапнай у знак таго, што іх у першы раз выставілі на продаж. Я хачу мець яе ў маім доме да той пары, пакуль мая галава не стане такой белай, як вяршыня Саракта зімой.
-        Яна не нявольніца, але цяпер належыць да сям’і Плаўція, а значыць – яна пакінутае дзіця і можа быць успрынята як выхаванка. Плаўцій мог бы уступіць яе табе, калі б хацеў.
-        Хіба ты не ведаеш Пампоніі Грэцыны. Зрэшты, абое прывязаліся да яе, як да ўласнага дзіцяці.
-        Я ведаю Пампонію. Сапраўдны кіпарыс. Калі б яна не была жонкай Аўла, можна было б наймаць яе плачкай. Ад часу смерці Юліі не скінула  цемнай столы і ўвогуле выглядае так, нібы ўсе жыцце хадзіла па лузе, парослым асфадэлямі. Пры гэтым яна – жонка аднаго мужа, і сярод нашых жанчын, што разводзіліся па чатыры-пяць разоў – яна фенікс. Але ці чуў ты, што у горным Егіпце нібыта сапраўды вылупіўся Фенікс, што здараецца не часцей, чым адзін раз у пяцьсот год.
-        Пятроній!Пятроній! Пра Фенікса пагаворым калі-небудзь іншым разам.
-        Што ж я табе скажу, мой Марк. Я ведаю Аўла Плаўція, які хоць і не прымае мой спосаб жыцця, але адчувае да мяне пэўную прыязнасць, а можа нават паважае мяне больш за іншых, бо ведае, што я ніколі не быў даносчыкам, як напрыклад Даміцый Афр, Тыгелін і цэлая зграя таварышаў Агенабарба. Не з’яўляючыся стоікам, мне не аднойчы аднак было не па сабе ад такіх учынкаў Нярона, на якія Сенэка і Бурус глядзелі праз пальцы.  Калі ты лічыш, што я магу што-небудзь у Аўла для цябе выхадайнічаць, то я рады дапамагчы табе.
-        Я мяркую, што можаш. Ты на яго ўплываеш, і пры гэтым твой розум вельмі вынаходлівы. Калі б ты разабраўся ва ўсім гэтым ды пагаварыў з Плаўціем...
-        У цябе перабольшаныя ўражанні аб маім уплыве і дасціпнасці, але калі справа толькі ў гэтым, дык я пагавару з Плаўціем, калі яны перабяруцца ў горад.
-        Яны вярнуліся дні два таму.
-        У такім выпадку хадзем у трыкліній, дзе нас чакаюць на снеданне, а пасля, набраўшыся сіл, загадаем занесці нас да Плаўція.
-        Я заўседы цябе любіў, - адказаў на гэта з жывасцю Вініцый, - але цяпер я загадаю паставіць сярод маіх  лараў і тваю статую, - вось такую прыгожую, як гэта – і буду прыносіць ей ахвяры.
Сказаўшы гэта, ен адвярнуўся у бок статуй, якія аздаблялі цэлую сцяну  залы, напоўненай водарам, і паказаў рукой на статую Пятронія ў выглядзе Гермеса з посахам у руцэ.
Пасля чаго дадаў:
-        Клянуся святлом Геліяса! Калі “боскі” Аляксандр быў падобны да цябе, не здзівіла б мяне Алена.
І ў воклічы гэтым было больш шчырасці, чым ліслівасці, бо Пятроній, хоць старэйшы і менш атлетычны, быў прыгажэйшым нават, чым Вініцыый. Жанчыны ў Рыме захаплялісяя не толькі яго дасціпным розумам і густам, якія яму надалі назву арбітра елегантнасці, але і яго целам. Захапленне гэта было заўважна нават на тварах тых дзяўчат з Коса, што ўкладалі зараз складкі яго тогі, і адна з іх, што звалася Эўніка і таемна яго кахала, глядзела яму проста ў вочы з пакораю і захапленнем. Але ен не звярнуў нават на гэта ўвагі, толькі ўсміхнуўшыся Вініцыю, пачаў цытаваць яму выраз Сенэкі аб жанчынах:
-        Аnimal impudens etc.
А затым, абняўшы рукою яго за плечы, праводзіў да трыклінія. У унктуарыі дзве грэцкія дзяўчыны, фрыгіянкі і дзве негрыцянкі прыняліся прыбіраць сасуды з алеямі. Але ў гэту хвіліну з-за адхіленай шторы з фрыгідарыума паказаліся галовы балнеатараў і раздалося ціхае “цс-с!” – і на гэты прызыў адна з грэчанак, фрыгіянкі і дзве эфіопкі, хутка падскочыўшы, у імгненне вока зніклі за шторай. У тэрмах пачынаўся час свавольства і распусты, чаму не перашкаджаў надзіральнік.  Бо сам нярэдка прымаў удзел у падобных гульнях. Пятроній таксама ведаў пра гэта, але як чалавек з розумам і не схільны да пакаранняў, глядзеў на гэта праз пальцы.
Ва ўкнктуарыме засталася толькі Эўніка. Пэўны час яна слухала, аддаляючыяся ў накірунку лаконіка, галасы і смех, нарэшце, прыбраўшы выкладзены бурштынам і слановай косцю столік, на якім хвілінай раней сядзеў Пятроній, падсунула яго асцярожна да статуі свайго ўладара.
Унктуарый быў паўнюткі сонечнага святла і колераў, што адбіваліся ад мармураў, якімі былі аздоблены сцены.
Эўніка ступіла на столік і, знаходзячыся на адной вышыні са статуяй, раптам закінула ей на шыю рукі, пасля чаго, адкінуўшы назад свае залатыя валасы і тулячы ружовае цела да белага мармуру, пачала прыціскацца сваімі вуснамі да халодных вуснаў статуі Пятронія.





вторник, 2 декабря 2014 г.

Сон

Сумрак.
Чёрная птица
Над красным крестом
Кружится, кружится,
Крыльями машет...
Молния вдруг.
Падает птица
На красный крест
И снова сумрак -
Ни звука.

(в зимнюю ночь....)

Каждый первый день

Уже объятая огнём
Средь ледяно-заснеженного сада
С открытою всего лишь первою страницей
Читаю именно глазами
С робостью ученика,
Благоговеющего перед Учителем
И мнится - правда ли?
И знать бы - надо ли...
Ссыпать весь хлам в свой мозг?
Не надо ли... уснуть,
открыть пошире окна,
впустить взъерошенного гостя - ветер
и пусть он мне сыграет колыбельную...
Но знать бы - надо ли?

воскресенье, 30 ноября 2014 г.

У маiм сорак першым - зіма

У маім сорак першым - зіма,
Першы дзень...
У маім сорак першым -
Першы зімовы снег...
У маім сорак першым
Вайна адсутная, як і непрыймальная
У маім сорак першым я сустрэну
Новы год Перамогі,
якая пазначыць вясну майго сорак другога
Адноснасць заўсёдна зімовага Часу...


В моём сорок первом - зима,
Первый день...
В моём сорок первом -
Первый зимний снег
В моём сорок первом
Война не существует, как и неприемлема
В моём сорок первом я встречу
Новый год Победы,
которая отметит весну моего сорок второго
Относительность постоянно зимнего Времени....


вторник, 25 ноября 2014 г.

Школьнае (успамін аб Пімену Панчанку)

Прыходзіць Ісціна ўпотай,
даўно ўжо вынайдзеная, хоць і да цябе:
Пражыць патрэбна Чалавекам - не істотай
Сярод сабе падобных - між людзей.

четверг, 20 ноября 2014 г.

Дзе Вашая Мудрасць? Where is your Wisdom of Love or filosophy

Дзе Вашая Мудрасць?
Неба трывожыцца і непакоіцца за Вас!
Калі нарэшце будзе мір у свеце!?

Пачытайце вытлумачэнне Пачатак Мудрасці - Страх Гасподні, ці абярыце для сябе яго тлумачэнне i дамаўляйцеся, нарэшце, пра мір у свеце!

Такая мая просьба і да Неба ў тым ліку!

Прабачце, што апублікавала амаль чарнавікі - без рэдакцыі

Прошу простить, что публикую черновики - без редакции
Лучший редактор - Время.

Забираю просьбу о прощении за черновики, потому что наряду со Временем - прекрасный редактор - читатель
28.01.2015