З Ганны Ахматавай
***
Я не кахання ў цябе прашу,
Яно цяпер у надзейным месцы…
Павер, што да тваёй нявесты
Лістоў раўнівых не пішу.
Ды мудрыя прымі парады:
Дай ёй чытаць мае радкі
Захоўваць фотаздымкі-страты
Так безнадзейны жаніхі!...
А гэтым смешніцам значней
Усведамленне перамогі,
Чым гутаркі сяброў, дарогі
Ды памяць першых дзён, начэй...
Калі ж шчаслівыя грашы
Ты пражывеш з сяброўкай мілай
І для разбэшчанай душы
Усё стане раптам так пастыла
У ноч урачыстую маю
Ты не прыходзь. Я не чакаю.
У чым упэўнена – на тым стаю:
Ад шчасця лекаў я не маю.
***
Як саломінай п'еш маю душу
Пэўна смак яе горкі і хмельны
Катаванне мальбой не парушу
Бо спакой гэты стаў шматнядзельны.
Калі скончыш, скажы. Мне не сумна,
Што душы ўжо няма на свеце
Я пайду дарогай бясшумна
Паглядзець, як гуляюць дзеці
І спавіта плюшчом альтанка,
І цагліны вязуць за плотам
Хто ты: брат мой ці мой каханак
Мне не ўспомніць, а можа ўсё плёткі?
Як жа светла тут і як беспрытульна…
Цела тут адпачне з галавою…
Усе ж, праходзячы, думаюць пэўна:
Толькі ўчора стала ўдавою.
***
Вуголлем пазначыў на левым баку
Месца, куды страляць,
Каб птушку-сум адпусціць, прыкутую,
У пустэльную ноч вандраваць
Мілы! Не ўздрыгнуць тваёй руцэ
І мне нядоўга трываць
Вылеціць птушкаю сум мой з вачэй,
Каб на галінцы спяваць.
Каб той, хто спакойны ў доме сваім
Адчыніў вакно і сказаў:
"Голас знаёмы, а словы – як дым", —
Ды раптам з вачэй сляза.