Жыццё не пераскочыш як равок
Нам Неба азначае пуцявіну
Змагацца і ісці наказваў Бог
І не спыняцца нат на палавіне
Няхай пашчасціць, брат, табе, прашу...
Няхай не будзе лішняга бярэмя
І лёгка так жыві, як я пішу
Галоўнае каб жыць! ды не дарэмна!